Забойства немаўляці 26-гадовай даўніны раскрылі ў Баранавічах
16.04.2019 16:28
—
Разное

sk.gov.by
16 красавіка ў баранавіцкую міліцыю мясцовы жыхар паведаміў, што ў двары яго дома закапанае цела дзіцяці. На месца здарэння накіравалі следча-аператыўную групу. У месцы, якое ўказаў мужчына, былі знойдзеныя парэшткі нованароджанага дзіцяці, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Праваахоўнікі здолелі высветліць, што маці дзіцяці — цяперашняя 52-гадовая жыхарка Баранавічаў. Жанчына распавяла, нарадзіла хлопчыка ў 1993 годзе.
Следчы камітэт пачаў на яе крымінальную справу за забойства. Падазраваную затрымалі.
Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.