У Мінску аўтамабіль наехаў на трох чалавек на прыпынку

Источник материала:  
16.04.2019 13:45 — Разное
У Мінску аўтамабіль наехаў на трох чалавек на прыпынку
minsk.mvd.gov.by

У Мінску аўтамабіль наехаў на трох чалавек на прыпынку грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося ў Серабранцы. BMW паварочваў з вуліцы Пляханава на праспект Ракасоўскага. Аднак вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, і легкавік наехаў на бардзюрны камень, пасля — на асвятляльную матчу і рэкламны слуп. Далей ён апынуўся на прыпынку, дзе людзі чакалі транспарт. Аднаго пацярпелага шпіталізавалі для агляду, два іншыя ад яе адмовіліся. Сам кіроўца не пацярпеў, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Ужо выяўленыя няспраўнасці. Напрыклад, шыны легкавога аўтамабіля "маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара менш 1,6 мм" (гэта значыць была "лысая" гума). Кіроўцу чакае адміністрацыйнае пакаранне.

←1 миллион 100 тысяч новых деревьев высажены в области за первые дни акции «Неделя леса»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика