Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 красавіка на тэму: “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванне пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне”.
Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці, Кіраўскім раёне”; “Аб радыяцыйна-экалагічным становішчы ў раёнах Магілёўскай вобласці і прымаемых мерах па далейшай ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС”; “Аператыўнае становішча ў вобласці. Папярэджанне выпальвання сухой расліннасці”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.