Пажар на пошце ліквідавалі гродзенскія ратавальнікі

Источник материала:  
15.04.2019 17:09 — Разное
Пажар на пошце ліквідавалі гродзенскія ратавальнікі
grodno.mchs.gov.by

15 красавіка ў 12:10 гродзенскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар на тэрыторыі аддзялення паштовай сувязі па вуліцы Будзёнага, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

На месца выкліку адправіліся чатыры пажарныя разлікі і спецыялісты службаў узаемадзеяння. Высветлілася, што ў будынку, які знаходзіцца на рэканструкцыі, загарэліся будаўнічыя матэрыялы (полістырол). Ратавальнікі пераканаліся, што ўнутры нікога няма. На ліквідацыю пажару ім спатрэбілася каля пяці хвілін. За межы будынка агонь выйсці не змог.

Пры пажары былі пашкоджаныя будаўнічыя матэрыялы, таксама ад агню закураныя сцены і столь. Людзі не пацярпелі. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне супрацьпажарных нормаў пры правядзенні зварачных работ.

←В Речицком районе нетрезвая бесправница на Volkswagen врезалась в дерево

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика