Светлая дата
3 ліпеня мы будзем святкаваць Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта адна з самых светлых дат, навечна ўпісаных у гісторыю нашай Радзімы. 75 год таму савецкія войскі, крышачы лютае супраціўленне ворага, вызвалілі сталіцу нашай Беларусі — Мінск. Гэтае свята з’яўляецца для нас увасабленнем воінскай славы, сімвалам гонару, мужнасці і адвагі, адзінства і згуртаванасці народа ў імя перамогі. Мы аддаем даніну павагі тым, хто гераічна абараняў родную зямлю са зброяй у руках, і тым, хто паказваў прыклады самаадданасці на мірным фронце, адраджаючы разбураную вайной родную Беларусь.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, раённая газета прапануе праект “Старонкі памяці”. Гэта будзе своеасаблівы экскурс у гісторыю па старонках раённай газеты, аб’яднаны адзінай тэмай – гадавіна вызвалення краіны ад захопнікаў.