Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў аўторак
Reuters
Пацяпленне ў Беларусі пачнецца ў аўторак. На бягучым тыдні ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе дасягаць 15-17 градусаў цяпла, інфармуе Белгідрамет.
16 красавіка пераважна на поўдні краіны прагназуюцца невялікія ападкі — дождж і мокры снег. Уначы вецер будзе з парывамі да 4-9 м/с, удзень — да 12-14 м/с. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да +5 градусаў (на захадзе — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — 9-15 градусаў са знакам плюс (на Брэстчыне месцамі — 6-8 цяпла).
У сераду, 17 красавіка, будзе пераважна без ападкаў. Парывы ветру могуць узмацняцца да 14 м/с. Уначы чакаецца ад -1 да +5 градусаў (месцамі пры праясненнях — да -3), удзень — 11-16 цяпла.
У чацвер, 18 красавіка, таксама ападкі не прагназуюцца. У начныя гадзіны будзе ад -3 да +3 (на захадзе — 4-5 цяпла), у дзённыя — 11-17 градусаў вышэй за нуль.