У Мінску салдат тэрміновай службы трапіў у рэанімацыю

Источник материала:  
14.04.2019 15:39 — Разное
У Мінску салдат тэрміновай службы трапіў у рэанімацыю
vsr.mil.by

У Мінску салдат тэрміновай службы 120 асобнай механізаванай брыгады атрымаў траўму. Пра такі інцыдэнт паведамляе сайт Міністэрства абароны. Паводле інфармацыі ведамства, маладога чалавека знайшлі 13 красавіка прыкладна ў 9:30, ён ляжаў на газоне.

Мяркуецца, што траўма была атрыманая ў выніку падзення з вышыні. Салдата аператыўна шпіталізавалі і цяпер ён знаходзіцца пад назіраннем медыкаў. TUT.by удакладняе, што пацярпелы знаходзіцца ў 432 шпіталі — Галоўным ваенным медыцынскім клінічным цэнтры Узброеных сілаў.

Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам расследуе здарэнне. Інцыдэнт пакуль расцэньваюць як няшчасны выпадак.

←В Минске солдат-срочник получил травму при падении с высоты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика