У Камянецкім раёне знайшлі зніклага хлопчыка, ён загінуў
13.04.2019 22:53
—
Разное
Якім чынам хлопчык апынуўся так далёка ад дома, пакуль невядома / t.me/skgovby
У Камянецкім раёне 13 красавіка знайшлі зніклага тры дні таму хлопчыка Івана Валошына, якому не было і двух гадоў. Цела дзіцяці выявілі ў канаве непадалёк ад вёскі Галоўчыцы, больш чым у дзвух кіламетрах ад яго дома.
Як паведаміў вечарам у суботу Следчы камітэт Беларусі, прыкмет гвалтоўнай смерці на целе дзіцяці не выяўлена. Даведацца прычыну смерці Івана Валошына дапаможа судова-медыцынская экспертыза.
Якім чынам хлопчык апынуўся ў меліярацыйным канале так далёка ад дома, застаецца пакуль невядомым.
Раней Еўрарадыё паведамляла, што па факце знікнення дзіцяці была ўзбуджаная крымінальная справа. Маці ў апошні раз бачыла Івана каля свайго дома ў вёсцы Любашкi прыкладна а 16:00 10 красавіка. Хлопчыку быў 1 год і 11 месяцаў.