Дубровенка стала призером республиканской олимпиада

Источник материала:  
12.04.2019 — Разное

Дубровенка стала  призером республиканской олимпиада

Напрыканцы сакавіка 11-класніца сярэдняй школы №1 г.Дуброўна Алена КАЛЯГА прыняла ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах беларуская мова, беларуская літаратура і стала ўладальніцай дыплома II ступені.
Месцам правядзення заключнага этапа 35-й юбілейнай рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры стаў горад Магілеў. Канкурэнцыя была сур’ёзнай — алімпіяда сабрала каля 120 старшакласнікаў з усіх абласцей рэспублікі, Мінска, а таксама прадстаўнікоў Польшчы. У заліку зборнай каманды Віцебшчыны — 9 дыпломаў, адзін з якіх належыць нашай Алене.

Гэта не першая перамога дзяўчыны на рэспубліканскай алімпіядзе: ў 2018 годзе яна стала ўладальніцай дыплома III ступені. І наўрад ці гэта можна назваць шанцаваннем. Хутчэй вынікам мэтанакіраванасці, падмацаванай сістэматычнымі заняткамі і пісьменным планаваннем часу, дзякуючы чаму веды ў дзяўчыны трывалыя.
—Алімпіяда — гэта цудоўная магчымасць ацаніць свой узровень і ўдасканаліць веды па мове і літаратуры, а яшчэ гэта багаты вопыт і яскравыя ўражанні на ўсё жыццё, — адзначае дзяўчына і не перастае дзякаваць за падтрымку і дапамогу сваёй маці і адначасова настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ліліі Анатольеўне Каляга.

Ужо сёння Алена з’яўляецца выпускніцай. У гэтым годзе яна пераступіць парог роднай школы і пойдзе ў дарослае жыццё. Па прызнанні самой Алены, яна марыць стаць студэнткай фізіка-матэматычнага факультэта.
—Мне больш падабаюцца дакладныя навукі, таму зараз імкнуся больш увагі надаць вывучэнню матэматыкі. Наперадзе тэставанне і новы важны этап у маім жыцці, — кажа Алена. Верым, што наперадзе у Алены толькі перамогі. Яна мэтанакіравана ідзе да сваёй мары: стаць паспяховай у жыцці і у будучай прафесіі.
Юлія СТАРАВОЙТАВА.

←Лукашенко заподозрил Россию в попытке закрыть свой рынок для Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика