13 красавіка чакаецца парывісты вецер — да 14 метраў за секунду
12.04.2019 12:58
—
Разное
БЕЛТА
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў суботу, 13 красавіка, інфармуе БЕЛТА.
Будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па крайнім паўднёвым усходзе Гомельшчыны пройдуць невялікія ападкі, пераважна дождж. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, удзень з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла, месцамі чакаецца 5-7 ніжэй за нуль. Удзень будзе +5...+11.