9 мая в Шумилино пройдёт шествие «Слава героям Шумилинского края»
12.04.2019
—
Разное
9 мая пройдзе традыцыйная акцыя-шэсце “Слава героям Шумілінскага краю”, якая праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. Плануецца, што ў шэсці з партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны прымуць удзел вучні ўстаноў адукацыі раёна, работнікі ўстаноў і арганізацый раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь, жыхары Шуміліна і Шумілінскага раёна.
Акцыя праводзіцца з мэтай захавання ў кожнай сям’і памяці пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў – салдат, партызан, працаўнікоў тылу, вязняў фашысцкіх лагераў, блакаднікаў Ленінграда, удзельнікаў супраціўлення – пра ўсіх, хто ўнёс неацэнны ўклад у агульную справу Перамогі; пакланення перад вялікім подзвігам кожнага салдата, загінуўшага на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах ці пайшоўшых з жыцця ў пасляваенны час.
Задачамі акцыі з’яўляюцца: прыцягненне ўвагі маладога пакалення да людзей, якія стваралі гісторыю, да важнейшых дат у гісторыі Айчыны; выхаванне гордасці і павагі да гераічнага подзвігу землякоў; фарміраванне ў маладога пакалення патрыятычных, маральных каштоўнасцей, актыўнай жыццёвай пазіцыі; збіранне інфармацыі пра ўдзельнікаў вайны і стварэнне фотаархіву герояў-землякоў.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, якія могуць 9 мая прыйсці з фотаздымкам удзельніка Вялікай Айчыннай вайны на цэнтральную плошчу г. п. Шуміліна, дзе ў 10.00 адбудзецца пастраенне калоны для шэсця.
Кантактныя тэлефоны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
4-29-70 – начальнік аддзела Навіцкая Валянціна Георгіеўна;
4-30-38 – Попелава Ірына Аляксандраўна.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.