“Краіна павінна быць прыгожай”: праходзіць месячнік добраўпарадкавання

Источник материала:  
12.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці  рэгіёнаў, якая прайшла 2 красавіка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разам з іншымі  пытаннямі, закрануў пытанне азелянення і навя-дзення  парадку на зямлі. Ён падкрэсліў: “Бягучы год — год навядзення парадку. Трэба, каб наша Беларусь уся была ў кветках і зеля-ніне. Краіна павінна быць прыгожай”.

Ён нагадаў аб задачах па высадцы насаджэнняў уздоўж дарог: “Гэта ж практычна. Менш трэба будзе абкошваць прыдарожныя палосы…”. Пастаўлены задачы па азеляненні як буйных, так і малых населеных пунктаў з прыцягненнем да гэтых работ мясцовых жыхароў. Падтрыманне парадку — наша візітная картка, сказаў Кіраўнік дзяржавы. Трэба навесці яго раз і назаўсёды. Тады людзі будуць разумець, які парадак павінен быць і як яго падтрымліваць.

Распараджэннем старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.З. Ломскага зацверджаны план  правядзення работ падчас месячніка па навядзенні  парадку на зямлі,  добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый раёна. Зрабіць трэба  шмат.

“Краіна павінна быць прыгожай”: праходзіць месячнік добраўпарадкавання

Па-першае, работнікі  прадпрыемстваў і арганізацый павінны ўбраць тэрыторыі агульнага  карыстання, прылягаючых вуліц і праездаў — згодна з рашэннем раённага Савета дэпутатаў № 177 ад 15.06.2017 г. (са зменамі і дапаўненнямі ад 28.02.2018 г.). Па-другое, прадугледжаны значны аб’ём вытворчых работ. Напрыклад, у  філіяле “Аўтамабільны парк № 8” — ямкавы рамонт  на тэрыторыі, у ПМК-218 — выдаленне  аварыйных дрэў, у раёне электрычных сетак — пафарбоўка і рамонт КТП у шэрагу вёсак, аграгарадках Высокая Ліпа і Аношкі. У дарожнікаў ДЭУ-65 — свае клопаты. Гэта — механічная ачыстка праезджай часткі, ямкавы рамонт, ачыстка і мыйка мастоў, пафарбоўка парэнчаў і жалезабетонных агароджаў, ачыстка і пафарбоўка  стоек дарожных знакаў  на аўтадарогах Р-11 Парачаны-Навагрудак-Нясвіж, Р-91 Асіповічы-Баранавічы, на пад’ездзе да аўтадарог Р-11, Р-12 Нясвіж-Клецк.

У ААТ “Грыцкевічы” запланавалі ўшчыльную папрацаваць на ферме “Мацылёўшчына”. Тут — і вываз арганікі, і ўборка тэрыторыі з вывазам  поліэтыленавай плёнкі, і рамонт агароджы ў памяшканні, рамонт малочнага блока. У ААТ “17 Верасня” за гэты месяц давядуць да ладу мехмайстэрні і аўтагараж — прадугледжваецца замена вокнаў. У ААТ “Юшавічы” абсталююць пляцоўку для мыцця тэхнікі.

За перыяд правядзення месячніка з’явіцца шмат зялёных насаджэнняў. Работнікі ЗТАА “Флексасэрвіс” плануюць высадзіць на сваёй тэрыторыі ў Нясвіжы туі, ТАА “Інвуддорс” — дрэвы на сваёй тэрыторыі ў Гарадзеі. З’явяцца дрэвы каля  МТФ “Лявонавічы” і “Салтанаўшчына” ЗАТ “1 Мая”. УП “Нясвіжская  ЖКГ” высадзіць іх у райцэнтры на вуліцах Ленінская, 1 Мая,  Маладзёжная.

Шмат добрых спраў  занясе красавік на рахунак  калектываў устаноў культуры і  адукацыі. Напрыклад, вучні  выйдуць на працоўныя  аперацыі “Чысты двор” і “Школьны двор — наш клопат”. Асаблівая ўвага ўдзелена добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў,  помнікаў загінуўшым землякам. З’явяцца новыя дрэвы і кустарнікі, а таксама клумбы “Вясновая фантазія”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Израильский луноход разбился при посадке на Луну. Но все равно это прорыв

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика