Уначы 12 красавіка ў Беларусі месцамі магчымы мокры снег
11.04.2019 16:36
—
Разное

БЕЛТА
12 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе пройдуць дажджы, уначы месцамі магчымы мокры снег. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты.
Уначы будзе ад -3 да +3, пры праясненнях чакаецца 4-6 са знакам "мінус", па паўднёвым усходзе — 4-5 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 5-11 цяпла.