Посади своё дерево!
11.04.2019
—
Разное
З 13 па 20 красавіка Мінлясгас праводзіць традыцыйную акцыю “Тыдзень лесу”.
Мерапрыемства пройдзе ў дванаццаты раз — лесаводы аднымі з першых пачалі супрацоўніцтва з грамадскасцю ў справах, якія зараз абагульняе паняцце “Год малой радзімы”. Сёлетні “Тыдзень” таксама прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі.
Каб прыняць удзел у павелічэнні лясістасці роднага краю, навядзенні парадку ў лясах, трэба звярнуцца ў Асіповіцкі лясгас альбо лясніцтва — кожны валанцёр атрымае неабходны інвентар і пасадачны матэрыял.
Даведкі па тэлефонах: 51-807, 8 (029) 310-53-45.