11 красавіка будзе да 14 градусаў цяпла
10.04.2019 14:56
—
Разное
БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 11 красавіка. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па поўдні Брэстчыны пройдуць невялікія дажджы. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -3 да +3, удзень пацяплее да 4-10 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе краіны прагназуецца да 11-14 са знакам "плюс".