Сяўба збожжавых у КСУП “Чырвоны баец” на фінішы, на чарзе — зернебабовыя

Источник материала:  
10.04.2019 — Разное

Сяўба збожжавых у КСУП “Чырвоны баец” на фінішы, на чарзе — зернебабовыя

Актыўнымі тэмпамі вядуць веснавыя палявыя работы земляробы КСУП “Чырвоны баец”.

Як нам расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Лянкевіч, яравы клін запланаваны на 547 га. На завяршальнай стадыі сяўба ячменю: культурай засеяна 270 га з 300 планавых. Пасля гэтага сейбіт Аляксандр Макаронак, які працуе на МТЗ-3022 з пасяўным агрэгатам АДПП-6 “пераключыцца” на сяўбу зернебабовых, якія ў структуры пасяўных плошчаў зоймуць 247 га.

Старанна працуюць механізатары і на іншых відах работ. Дзмітрый Аляксееў заняты на ворыве пад яравую сяўбу, ён заараў каля 200 га. Рыхтуе глебу з дапамогай культыватара КПС-6 Павел Букаты. На ўнясенні мінеральных угнаенняў задзейнічаны Віктар Аляксееў, Сцяпан Галачоў, а таксама Уладзімір Бяляўскі, які накираваны на дапамогу ад філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт”.

Пад будучую сяўбу кукурузы ўносіцца арганіка. На гэтым участку работ заняты механізатары Аляксандр Сіндараў і Аляксандр Масюковіч. Загружае ўнаеннямі прычэпы іх трактароў на “Амкадоры” Сяргей Барадзін.

←Волейболистки «Минчанки» одержали победу на старте турнира за 9−12-е места в российской суперлиге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика