Так, 5 красавіка гандлёвыя рады запрасілі ў цэнтр Снова. Каля іх было мнагалюдна. Для сада і агарода можна было набыць металічную сетку для агароджы, інвентар, хімікаты, саджанцы многіх сартоў клубніц, а таксама рабочы абутак. Людзі куплялі гародніну, рыбу, кандытарскія вырабы.
Добры настрой стваралі ўсім аматары сцэны Сноўскага сельскага цэнтра культуры.
Нагадаем, што сёння, 10 красавіка, кірмашы працуюць у г.п. Гарадзея і Грыцкевічах. 12 красавіка кірмаш збярэ жадаючых у Астроўках, месца сустрэчы — аўтастаянка каля Дома культуры. 13 красавіка — пройдзе ў Аношках, 14 красавіка — на рынку райспажыўтаварыства ў Нясвіжы.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Уладзіміра СЛАБКО.