У Мінску сутыкнуліся маршрутка і аўтобус
09.04.2019 14:18
—
Разное
ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
На праспекце Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся маршрутка і аўтобус, паведамляе сталічная ДАІ ў сваім Telegram-канале.
І аўтобус, і маршрутка ехалі ў адным напрамку — ад вуліцы Сурганава ў бок вуліцы Петруся Броўкі. Аўтобус рухаўся ў першай паласе, маршрутная таксоўка — у другой. Кіроўца маршруткі, мяняючы паласу, не саступіў дарогу аўтобусу. У выніку адбылося ДТЗ,
Два пасажыры аўтобуса паваліліся ў салоне і атрымалі траўмы. Іх даставілі ў лякарню хуткай дапамогі для пастаноўкі дыягназу і неабходнай меддапамогі.
На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнік следства і спецыяліст упраўлення Дзяржкамітэта следчых экспертыз.