9 красавіка чакаюцца кароткачасовыя дажджы і да +18
08.04.2019 14:19
—
Разное
БЕЛТА
Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі 9 красавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку месцамі, а ўдзень па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 2-8 градусаў цяпла, пры праясненнях — каля нуля. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15, па паўднёвым усходзе чакаецца да 16-18 са знакам "плюс".