На "Беларуськаліі" адбылося задымленне ў шахце

Источник материала:  
08.04.2019 11:44 — Разное
На "Беларуськаліі" адбылося задымленне ў шахце
БЕЛТА

Задымленне адбылося ў шахце ААТ "Беларуськалій" у Салігорскім раёне, інфармуе БЕЛТА.

Інцыдэнт здарыўся 7 красавіка каля 19:00. На пардпрыемстве кажуць, што задымленне выявілі на Бярозаўскім участку рудніка 4-га рудаўпраўлення. Усе работнікі падземнага горнага ўчастка №9, якія знаходзіліся ў раёне задымлення, былі выведзеныя з шахты. Ліквідаваць задымленне ўдалося ў 22:30.

Пацярпелых пры здарэнні няма, вытворчы працэс не спынены. Усе руднікі "Беларуськалія", у тым ліку Бярозаўскі ўчастак 4-га рудаўпраўлення, працуюць у штатным рэжыме.

←Порядок во всем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика