Кіроўца МНС разам з жонкай выратаваў на пажары 5 чалавек

Источник материала:  
07.04.2019 17:56 — Разное
Кіроўца МНС разам з жонкай выратаваў на пажары 5 чалавек
МНС

Сяржант унутранай службы МНС Арцём Калімулін і яго жонка выратавалі сям'ю з палаючага дома,  паведамляе прэс-служба ведамства.

Здарэнне адбылося  6 красавіка ў Сенненскім раёне ў вёсцы Ског. Работнік МНС ехаў міма і пабачыў, што гарыць дом. Ён загадаў жонцы выклікаць выратавальнікаў, а сам з дапамогай шанцавага інструмента адамкнуў зачыненыя знутры дзверы і трапіў у палаючы дом.

Там ужо гарэлі сцены і столь. У калідоры Арцём Калімулін знайшоў хлопчыка, якога вынес, абгарнуўшы адзеннем. Вярнуцца ў дом і абследаваць яго зноў ужо не змог, бо памяшканне ахапіў агонь.

Тады выратавальнік разам з жонкай стаў грукаць у вокны і пабачыў у пакоі гаспадароў. Дарослыя адкрылі акно і перадалі праз яго работніку МНС 11-месячную дачку і сямігадовага пляменніка. Затым праз акно выбраліся самі.

Сяржант Арцём Калімулін служыць у МНС адзін год і працуе кіроўцам у пажарным аварыйна-выратавальным посце №13 Сенненскага раёна. Дзякуючы яго прафесійным дзеянням засталіся жывыя пяць чалавек.

←Старейшим в мире профессиональным футболистом назван Исаак Хайик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика