У Смаргонскім раёне праз выпальванне сухой травы згарэла 6 дамоў

Источник материала:  
07.04.2019 13:30 — Разное
У Смаргонскім раёне праз выпальванне сухой травы згарэла 6 дамоў
БЕЛТА

У Смаргонскім раёне здарыўся буйны пажар праз выпальванне сухой травы. Як паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося 6 красавіка ў вёсцы Панарка. На момант прыбыцця пажарных агонь ахапіў 6 нежылых дамоў і 11 гаспадарчых пабудоваў. Усе яны знішчаныя. Яшчэ дзве гаспадарчыя пабудовы пашкоджаныя.

У той самы дзень у Парэчскім раёне згарэлі тры гаспадарчыя пабудовы ў дачным пасёлку каля вёскі Ліхачы. Прычына тая ж самая: выпальванне травы.

Усяго за суткі ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 17 узгаранняў сухой расліннасці і 2 выпадкі ўзрананняў у лесе. Цёплае і сухое надвор’е спрыяе хуткаму распаўсюду агню, таму выратавальнікі заклікаюць грамадзянаў заставацца пільнымі.

←В Волковыск пришла «Табакерка»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика