Эвакуацыя ГЦ “Галерэя” — у міліцыю паведамілі пра выбухоўку
06.04.2019 20:02
—
Разное
"Наша Ніва"
Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Галерэя” ў Мінску эвакуююць. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у 18:35 паступіла паведамленне пра закладзеную выбухоўку.
Людзей вывелі з будынка, узмоцненая ахова цэнтра і прылеглай тэрыторыі.
На мінулых выходных адбылася эвакуацыя гандлёва-забаўляльных цэнтраў “Галілеа”, “Замак” і чыгуначнага вакзала. Падставай таксама стала паведамленне пра выбухоўку, якую ў выніку не знайшлі.