У Вілейскім раёне кіроўца пайшоў тушыць траву і застаўся без аўтамабіля
06.04.2019 16:28
—
Разное

peramoga.by
У Вілейскім раёне кіроўца спыніўся, каб патушыць сухую траву на беразе Вяллі і застаўся без аўтамабіля. Пра гэтае здарэнне піша раённая газета “Шлях перамогі”.
4 красавіка у МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне травы паміж вёскамі Асіповічы і Мядзведзіна. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то пабачылі, што апроч травы гарыць таксама аўтамабіль Opel Sinistra. Пажарныя збілі агонь, але машына выгарэла ўшчэнт і аднаўленню не падлягае.
Пазней высветлілася, што кіроўца ехаў па дарозе і заўважыў дым ля ракі. Ён зразумеў, што гэта пажар і таму паспрабаваў самастойна яго патушыць. Пакінуў машыну на бяспечнай адлегласці і пайшоў дадому па вядро і лапату, бо жыў паблізу. Калі ж вярнуўся, агонь дабраўся і да аўтамабіля.