Каманда першай школы перамаглі ў правававым фестывалі “Падлетак”
На гэта і было накіравана правядзенне раённага фестывалю клубаў “Падлетак”. Такія клубы створаны ў кожнай навучальнай установе раёна з мэтай павышэння ўзроўню прававой культуры навучэнцаў, прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетнх, папярэджання асацыяльных паводзін дзяцей і падлеткаў.
У час вясенніх канікул прадстаўнікі амаль усіх устаноў раёна сабраліся на фестываль у Сыраваткінскіх яслях-садзе – сярэдняй школе, каб падзяліцца сваім вопытам, дасягненнямі, развіць навыкі канструктыўных зносін, набыць новых сяброў і аднадумцаў. Задачы кожнага клуба “Падлетак” адны, але формы работы розныя. Менавіта са знаёмства і пачаўся фестываль. Кожная каманда рыхтавала візітку свайго клуба, а яшчэ калажы “Я – у свеце закона”. Ацэньвалі майстэрства ўдзельнікаў начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі райвыканкама Элеанора Язерская, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Смаргонскага РАУС Аксана Цыганкова і першы сакратар раённага ГА “БРСМ” Таццяна Гетмановіч.
Пасля правядзення алімпіяды па прававых ведах для удзельнікаў фестывалю была арганізавана работа шасці тэматычных пляцовак па наступных накірунках: флэш-моб “Я маю права на адпачынак”, майстар-клас “Ад усяго сэрца” (валанцёры – пажылым), інтэлектуальная гульня “Маю права ведаць”, практыкум этыкетных зносін, імітацыйная гульня “Маё жыццё – мой выбар”, заняткі з элементамі трэнінга па фарміраванні адносін да жыцця. Удзел у рабоце тэматычных пляцовак дапамог вучням розных устаноў бліжэй пазнаёміцца, развіць камунікатыўныя навыкі, задумацца аб жыццёвых ідэалах, праверыць інтуіцыю, папоўніць і праверыць свае веды аб правах і абавязках, атрымаць некаторыя практычныя навыкі (напрыклад, удзельнікі майстар-класа вырабілі прыгожыя паштоўкі, якімі валанцёры могуць павіншаваць сваіх падапечных).
Сваімі думкамі і ўражаннямі ўдзельнікі і арганізатары падзяліліся на заключным этапе фестывалю падчас “Адкрытага мікрафона”.
Наступнае свята адбудзецца ў ДУА “Сярэдняя школа №1”, якая на гэты раз стала пераможцай.
Педагог-арганізатар Сыраваткінскага ясляў-сада - сярэдняй школы Галіна СВІРСКАЯ.