Песні вясны. У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці Уладзіміра Мулявіна (+відэа)

Источник материала:  
06.04.2019 — Разное

Вясной душа спявае. У кожнага з нас свая мелодыя. Але ёсць песні, асабліва блізкія і любімыя сярод беларусаў. Пра іх якраз і нагадала Карэліцкая раённая бібліятэка на вечары памяці “Уладзімір Мулявін: чалавек-легенда “Песняроў”.

Песні знакамітага вакальна-інструментальнага ансамбля ўжо даўно для многіх людзей выйшлі за межы толькі музычных твораў і сталі часткай жыцця. Як варта адзначыла вядучая вечара – бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Тамара Кардаш, што, калі слухаеш запісы калектыву, то нібы “наведваеш маладосць”.

Песні вясны. У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці Уладзіміра Мулявіна (+відэа)

Але кампазіцыі створанага 50 гадоў таму Уладзімірам Мулявіным ансамбля не проста гісторыя, вялікая музычная спадчына беларусаў. І сёння яны знаходзяць водклік у меламанаў розных пакаленняў. Калі ўключаеш старыя архіўныя запісы, то немагчыма ўтрымацца, каб не заспяваць таксама. Гэта і адбывалася на вечары памяці, калі зала дружна і ў адзін голас падтрымлівала любімыя кампазіцыі.

Песні вясны. У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці Уладзіміра Мулявіна (+відэа)

Сучаснае гучанне надалі творам “Песняроў” прадстаўнікі Карэліцкага РЦКіНТ. На творчай сустрэчы Аляксандр Чарапанаў выканаў гарэзлівую песню “Чарнявая, бялявая” і кранаючую самы тонкія струны душы “Малітву”. Як прызнаўся адзін з гледачоў 85-гадовы Аляксандр Бакей, гэтыя кампазіцыі прыйшліся яму даспадобы. Але любімай песняй у творчасці “Песняроў” для мужчыны была і застаецца “Волагда”. Яе карэліччанін любіць заспяваць і сам, бо не першы год з’яўляецца ўдзельнікам мясцовага хора ветэранаў.

Песні вясны. У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці Уладзіміра Мулявіна (+відэа)

Яшчэ адзін госць вечара – гітарыст Алег Хамутоў падарыў прысутным яскравыя інструментальныя кампазіцыі. Як аказалася, музыкант асабіста знаёмы з апошнім складам ансамбля Уладзіміра Мулявіна, у прыватнасці з былым салістам Анатолем Кашапаравым. Успомніў мужчына і радасныя гадзіны мінулага, калі школьнікам у Мінску замест урокаў ляцеў на канцэрты “Песняроў”.

Песні вясны. У Карэліцкай раённай бібліятэцы прайшоў вечар памяці Уладзіміра Мулявіна (+відэа)

Сапраўды, геніі жывуць па-за часам. Уладзіміра Мулявіна няма з намі ўжо 16 гадоў. Але і праз дзесяцігоддзі ў нашай краіне будуць помніць аб гэтым унікальным чалавеку і гісторыю пра тое, як хлопец з расійскага Свярдлоўска (цяпер — Екацярынбург) з першага погляду ўлюбіўся ў Беларусь і зрабіў яе музычную культуру 2-й паловы ХХ стагоддзя часткай сусветнай.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

←Шедевры абстракционизма и леса для камикадзе. Новые приключения строителей на «Доске позора»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика