У суботу будзе 10-16 цяпла, дажджы магчымыя толькі на поўдні
06.04.2019 13:28
—
Разное
БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 7 красавіка, у Беларусі чакаецца сухое і цёплае надвор’е. Ападкі прагназуюць толькі месцамі на поўдні краіны, дзе магчымыя кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, удзень у асобных раёнах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі пры праясненнях будуць замаразкі да -3. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.