У пункце пропуска “Новая Гута” адбылася ўцечка газу, выклікалі МНС

Источник материала:  
06.04.2019 11:29 — Разное
У пункце пропуска “Новая Гута” адбылася ўцечка газу, выклікалі МНС
МНС

На памежным пераходзе “Новая Гута” адбылася ўцечка газу. Як паведамляе сайт МНС, гэта здарылася ўвечары 5 красавіка: з цыстэрны грузавіка MAN, што стаяў у чарзе на перасячэнне мяжы, “пабег” прапан-бутан.

Кіроўца грузавіка адчуў пах газу, калі спыніўся ў пункце пропуску. Ён самастойна перакрыў выхад газу са зліўной трубы і прыняў іншыя меры бяспекі. Супрацоўнікі памежнай службы прыпынілі пропуск транспартных сродкаў і людзей праз мяжу.

Дзеля перадухілення магчымага ўзгарання і выбуху выклікалі МНС. Вакол грузавіка стварылі пенную падушку, якую пасля змылі. Гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі газу не было. У 20.29 праца памежнага перахода “Новая Гута” аднавілася.

←Фотофакт. В Минске появились парковки для беременных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика