У Мінску матацыкліст, уцякаючы ад ДАІ, упаў і трапіў у бальніцу
05.04.2019 10:33
—
Разное
Скрыншот з відэа minsk.mvd.gov.by.
У Мінску матацыкліст, уцякаючы ад ДАІ, упаў і трапіў у бальніцу. Здарэнне адбылося каля 16:30 у сераду, 3 красавіка. На Suzuki Hayabusa не было дзяржнумару, у кіроўцы — моташлему. З-за гэтага ад скрыжавання вуліц Адаеўскага і Ефрасінні Полацкай і пачалася пагоня. Даішнікі падавалі сігналы, аднак матацыкліст адмаўляўся спыніцца. У нейкі момант ён не саўладаў з кіраваннем і ўпаў, пры гэтым атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, інфармуе прэс-служба сталічнай ДАІ.
Па гэтым здарэнні праводзіцца праверка, па выніках якой дзеянням матацыкліста дадуць прававую ацэнку.