Голгофа

Источник материала:  
05.04.2019 07:57 — Разное
Поэт Владимир Некляев оперативно среагировал на события в Куропатах.



Ідзеш наперад – пазірай назад.
Былое стуль за будучыняй сочыць,
І калі ты яму зірнеш у вочы,
Убачыш там, як на Галгофу кат
Паперадзе сваёй ахвяры крочыць,
Або ідзе адразу ўслед за ёй…

О, Беларусь!.. Айчына!.. Што з табой?

Увесь свой шлях, свой час увесь, свой век
Ідзеш ты паміж дзвюх крывавых рэк,
Напоўненых то Захадам, то Ўсходам,
І той, хто тут глуміўся над народам,
Цяпер яшчэ й над Богам чыніць здзек!..

Глянь на яго й жахніся, чалавек!
Ты чуеш стогны? Гэта Курапаты,
Дзе выварочваюць
крыжы з магілаў
каты!..
Так у вар’ятні вочы з-пад павек
Жахліва выварочваюць вар’яты.

Маліся! Бойся Бога, чалавек!
Як ні нявечыў час, ні рваў, ні сек,
Усё ж спазнала ў часе чалавецтва:
Страшней за ўсіх, якія ёсць, калек,
Калецтва сэрца і душы калецтва!

Старонку гэту час не прагарне.
Хай нават летапісцы ўсе наняты,
Яшчэ гукнуцца кату Курапаты!..
Калі яго расплата абміне –
Дзяцей ягоных не міне расплата!

За святататцтва, сатанінскі смех
На могілках, дзе стогн, дзе плач гаротны!…

Тут, на Галгофе,
Веха нашых вех.

Вялікі пост. Вялікдзень. Страшны грэх.
Смяротны грэх.
Як прыгавор смяротны.

4.04.2019, Берасце.

←Молодых офицеров запаса призывают на службу в армию Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика