Тры дамы пад Навагрудкам згарэлі ад спальвання смецця (фота)

Источник материала:  
04.04.2019 12:55 — Разное
Тры дамы пад Навагрудкам згарэлі ад спальвання смецця (фота)
grodno.mchs.gov.by

Неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да пажару ў вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна, перадае МНС.

3 красавіка ў 15:39 ратавальнікі атрымалі паведамленне ад відавочцы пра пажар у вёсцы. Прыбыўшы на месца выкліку на вуліцу Віленскую, яны пабачылі, што гараць тры нежылыя дамы, якія выкарыстоўваюцца як лецішчы.

Ратавальнікі разам з работнікамі сельскагаспадарчага аб'яднання "Прынёманскі" і лясгаса справіліся з пажарам. Ім удалося абараніць ад агню суседнія жылыя дамы за некалькі метраў ад пажару і не дапусціць, каб полымя перакінулася на храм.

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця каля могілак. Вінаватага шукаюць.

←Дело о гибели рядового Коржича: назначена дата рассмотрения апелляции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика