Да нядзелі — ясна, +14 °С і без дажджу

Источник материала:  
04.04.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Да нядзелі — ясна, +14 °С і без дажджу

Яснае, бязвоблачнае надвор’е, якое працягвае радаваць жыхароў Нясвіжчыны, затрымаецца яшчэ да канца тыдня. У нядзелю сіноптыкі перадаюць пахаладанне і ападкі.

Сёння, 4 красавіка, спецыялісты абяцаюць яснае надвор’е, ападкаў не прагназуецца. Вецер — паўднёва-ўсходні — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень слупок тэрмометра пакажа 10…12 градусаў са знакам “+”, ноччу — 1…4 цяпла.

У пятніцу, 5 красавіка, у асноўным ясна, месцамі — пахмурна з праясненнямі. Ізноў без дажджу. Усходні вецер складзе каля 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература складзе +12…+14 °С, уначы — 3…6 градусаў са знакам “+”.

Цёплым і малавоблачным будзе і субота, 6 красавіка. Узмоцніцца паўднёва-ўсходні вецер: 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Удзень паветра прагрэецца да 12…14 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +5…+8 °С, магчымы невялікі дождж.

7 красавіка, у нядзелю, спецыялісты перадаюць суцэльную воблачнасць і на працягу дня — невялікі дождж. Паўднёва-ўсходні вецер — 7 — 9 м/с, з парывамі да 13. Удзень — каля +8 °С, уначы — +4…+6 °С.

Дажджлівым і воблачным абяцаюць нам і панядзелак. Але не так ветрана: 5 — 7 м/с. Удзень — 10…12 цяпла, ноччу — 5…7 градусаў са знакам “+”.

“НН”. 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Пинске Госстандарт выявил опасную пищевую продукцию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика