Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Источник материала:  
03.04.2019 — Разное

Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Падчас вясновых канікул у Беларусі традыцыйна праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Для сваіх маленькіх чытачоў бібліятэкары загадзя рыхтуюць пазнавальныя мерапрыемствы. Шмат сюрпрызаў для падлеткаў назапасіла і Воранаўская дзіцячая бібліятэка.

Тыдзень распачаўся з вясёлых забаў і інтэлектуальных конкурсаў. Цудоўны настрой падаравалі сустрэча з казачнымі героямі, агляд любімых мультфільмаў. Чакала дзяцей і карысная экскурсія па бібліятэцы. Тым, хто прыйшоў сюды ўпершыню, было пазнавальна пазнаёміцца з кніжным фондам, правіламі карыстання картатэкай. А даўнія сябры скарбніцы ведаў цікавалі, якія з’явіліся навінкі.


Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Асаблівай пашанай у гэтыя дні акружылі актыўных чытачоў. Самыя малодшыя сярод іх — першакласнікі Воранаўскай школы Марыя Дудко і Глеб Лукашун. Ім пакуль даспадобы казкі. А старэйшыя — Маргарыта Сарэла, Данііл Бовін, Дзіяна Валынец, Максім Сцефановіч, Кацярына Вінарская — аддаюць перавагу фантастыцы і дэтэктывам. А вось Анастасія Шарко нядаўна захапілася ваеннай тэматыкай. Да таго ж, дзеці не супраць вывучаць сваю малую радзіму, знаёміцца з яе людзьмі. Таму загадчык дзіцячай бібліятэкі Алена Велігор і бібліятэкар Ірына Русак падрыхтавалі для іх эксруксійны “ўрок” па знакавых месцах райцэнтра.


Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Воранаўцы з кнігай сябравалі, малую радзіму пазнавалі

Экскурсанты дакрануліся да гераічнага мінулага Воранаўшчыны. Пабывалі ў двары Воранаўскай школы, дзе ўстаноўлены бюст Герою Савецкага Саюза А.І. Канарчыку, ля помніка загінуўшым воінам і партызанам, дома, у якім жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, Ганаровы грамадзянін Воранаўскага раёна Ц.Я. Літоўчык. Не абышлі бокам і раённую Дошку Гонару, каб дзеці ведалі: іх землякі здольныя і працалюбівыя. Напрыканцы невялікага падарожжа па Воранаве падлеткі падзяліліся сваімі ўражаннямі:

— Такія экскурсіі можна праводзіць часцей. Не ўвесь жа час нам сядзець у інтэрнэце. Трэба пазнаваць свой край, знаёміцца з яго гісторыяй.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара і з архіва дзіцячай бібліятэкі.

←Перед руководством Могилевской области поставлена задача вывести до конца 2020 года регион на лидирующие позиции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика