Мінскія ратавальнікі дасталі зайца з Лошыцкага вадасховішча (фота)
03.04.2019 13:21
—
Разное
Ратавальнікі выцягнулі жывёлу з Лошыцкага вадасховішча / minsk.mchs.gov.by
Увечары 2 красавіка ў 18:35 мінскія ратавальнікі атрымалі ад відавочцаў паведамленне, што ў вадасховішча Лошыца насупраць вуліцы Казінца, 51 у вадзе знаходзіцца заяц.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, як спалоханая жывёла спрабуе выбрацца з вады, але не можа пераадолець высокія борцікі вадасховішча. Адзін з ратавальнікаў надзеў вадалазны касцюм і спусціўся да жывёлы па лесвіцы-штурмоўцы.
Супрацоўнікі МНС даставіў жывёлу на бераг і адпусціў у Лошыцкі парк.