Прынята рашэнне
Пракуратурай раёна праведзена каардынацыйная нарада раёна па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Удзел у ёй бралі члены каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй раёна. Таксама былі запрошаны старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, старшыні саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, начальнікі аддзелаў РАУС, участковыя інспектары міліцыі і інспектары ІСН, спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна і іншыя прадстаўнікі суб’ектаў прафілактыкі. Размова ішла аб выкананні суб’ектамі прафілактыкі раёна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”, раённай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, раённых праграм па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх.
Более подробно читайте в газете.