Ратавальнікі дапамаглі мінчанцы, якая палезла здымаць ката (фота)
03.04.2019 10:32
—
Разное
minsk.mchs.gov.by
2 красавіка ў 13:16 ратавальнікам затэлефанавала мінчанка і папрасіла дапамагчы яе дачцэ, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы да аднаго з дамоў на праспекце Ракасоўскага, ратавальнікі высветлілі, што 23-гадовая дзяўчына хацела выратаваць ката. Яна саскочыла з акна трэцяга паверха на брылёк пад'езда на ўзроўні другога паверха. Але пры скачку дзяўчына атрымала траўмы.
Ратавальнікі паклалі дзяўчыну ў насілкі і па трохкаленнай лесвіцы знялі з брылька пад'езда. Потым яе перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі. Дзяўчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "лёгкая чэрапна-мазгавая траўма і удар крыжавога паяснічнага аддзела".