286 чалавек эвакуявалі на пажары ў Наваполацку
03.04.2019 08:07
—
Разное

Інтэрнат на вуліцы Юбілейнай / psu.by
3 красавіка ў 00:24 наваполацкія ратавальнікі атрымалі сігнал аўтаматычнай пажарнай сістэмы "Маланка".
Пажар быў выяўлены ў электрашчытавой на першым паверсе пяціпавярховага інтэрната Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будынак размяшчаецца на вуліцы Юбілейнай, 11.
Ратавальнікі разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі з будынка 286 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына пажару высвятляецца.