У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі

Источник материала:  
02.04.2019 — Разное
На два дні (2 і 3 красавіка) Смаргонь стала месцам для правядзення трэнінгу па кліматычнай адаптацыі беларускіх гарадоў, якія з’яўляюцца падпісантамі “Пагаднення мэраў  па клімаце і энергіі”. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага горада, а таксама зацікаўленыя асобы з іншых гарадоў, якія падпісалі ўзгаданае вышэй пагадненне.

Трэба адзначыць, што ў 2017 годзе Смаргонь разам з іншымі беларускімі гарадамі далучылася  да ініцыятывы Еўрапейскага саюза “Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі” і ў рамках Парыжскага пагаднення  аб змяненні клімату  ўзяла на сябе абавязкі па змяншэнні выкідаў у атмасферу вуглякіслага газу і распрацоўцы  плана дзеянняў  па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.

У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі

Заняткі праводзіць эксперт па адаптацыі і змяненні клімату Андрэй ПІЛІПЧУК


У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі

Нацыянальны эксперт у Беларусі Іван ШЧАДРАНОК распавядае аб праграме трэнінгу


У Смаргоні праходзіць трэнінг па кліматычнай адаптацыі

Удзельнікі экалагічнага мерапрыемства


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←В Лиде подросток снял с найденной карточки деньги и поделился с другом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика