Шумилинские элетросвязисты не ждут, когда клиент придёт к ним, а сами спешат к нему

Источник материала:  
02.04.2019 — Разное
Шумилинские элетросвязисты не ждут, когда клиент придёт к ним, а сами спешат к нему
Накірунак на ўдасканаленне паслуг
У мінулым годзе адбылася рэарганізацыя занальнага вузла электрасувязі і ён стаў Шумілінскім участкам электрасувязі цэха СТС Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам”. Пастаўленыя ў пачатку года задачы і эканамічныя паказчыкі калектыў, які зараз налічвае 25 чалавек, выканаў у поўным аб’ёме і на высокім узроўні. Прадпрыемства спрацавала прыбыткова.
Па словах начальніка ўчастка Юрыя Маскалькова, удаецца захоўваць і нават павялічваць абаненцкую базу, нягледзячы на тое, што колькасць насельніцтва пастаянна змяншаецца і юрыдычныя асобы не карыстаюцца ўсім спектрам паслуг. Жыхары раёна не дастаткова актыўныя ў карыстанні інтэрнэтам, хаця кампанія прадастаўляе разнастайныя скідкі, дапамогу пры падключэнні і абучэнне карыстальніка. А вось паказчык па тэлебачанні ZALA – фірменнай лінейцы “Белтэлекама” – адзін з лепшых. Жыхарам Шуміліншчыны падабаецца паслуга і тое, як сувязісты яе суправаджаюць, аператыўна вырашаючы праблемы з якасцю і работай.
Прычына поспеху – у кожнадзённай рабоце з абанентамі. Сувязісты не чакаюць, калі кліент прыйдзе да іх, а самі ідуць да яго. Ладзяць пакватэрныя абходы, прапануюць прывабныя акцыі. І цяпер работнікі электрасувязі бяруць накірунак на ўдасканаленне паслуг: павышэнне хуткасці, забеспячэнне тэхнічнай часці, аператыўнае вырашэнне заявак. Кліент павінен быць задаволены і тэлебачаннем ZALA, і інтэрнэтам, і тэлефаніяй. Паслугі павінны прадастаўляцца бесперабойна, 24 гадзіны ў суткі. Такі дэвіз работы. У сувязі з гэтым у “Белтэлекаме” створана і функцыянуе кругласутачная служба падтрымкі па нумары 123.
На гэты год планы ў шумілінскіх сувязістаў не менш амбіцыйныя і сур’ёзныя.  Задача нумар адзін – далейшая мадэрнізацыя сеткі. Шматкватэрныя жылыя дамы ў аграгарадаку Светласельскі будуць пераведзены на оптавалакно. І жыльцы ўрэшце, як і жыхары райцэнтра, атрымаюць і высокахуткасны інтэрнэт з усімі навейшымі магчымасцямі, і  ZALA. Работы ўжо вядуцца.
Плануецца пераключэнне Обалі і Мікіціхі на IMS-платформу, якая дасць магчымасць карыстацца абанентам асноўнымі і дадатковымі тэлефоннымі паслугамі, інтэрнэтам  byfly, тэлебачаннем ZALA. Пройдзе мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання аб’ектаў сувязі ў вёсках Пабеда, Вялікія Ляжні і Язвіна.
Таксама сувязісты прадоўжаць працаваць над павышэннем якасці прадастаўляемых паслуг аб’ектам сацыяльнай сферы, юрыдычным асобам. Так, летась на новы сучасны від сувязі – PON – былі пераключаны Обальскі керамічны завод і тры навучальныя ўстановы – СШ №1, СШ №2 і Обальская школа. Па словах Юрыя Маскалькова, у першым паўгоддзі такія работы будуць праведзены ў цэнтральнай раённай бальніцы і раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. А гэта значыць, што будуць заменены тэлефонныя нумары.
Што тычыцца актуальнага пытання – выдання новага тэлефоннага даведніка, то ён хутчэй за ўсё ў 2019 годзе не з’явіцца, хаця афіцыйны ліст пра неабходнасць яго выдання адпраўлены ў адпаведныя інстанцыі яшчэ ў 2018 годзе. Сам Юрый Маскалькоў не бачыць рацыі мена-віта зараз яго друкаваць – у гэтым годзе новыя тэлефонныя нумары атрымаюць каля 400 абанентаў. Так што трэба крыху пачакаць. “Белтэлекам” прадастаўляе магчымасць абанентам па тэлефоне 199 бясплатна (са стацыянарных тэлефонаў) атрымліваць нумары тэлефонаў службаў першай неабходнасці і сацыяльных службаў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 02.04.2019 г.
←Ученые нашли перспективный способ лечения рака груди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика