2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Источник материала:  
02.04.2019 09:29 — Разное

Паважаныя ганцаўчане!

На працягу многіх стагоддзяў два вялікія славянскія народы  — рускі і беларускі, побач жывуць, працуюць, захоўваюць і прымнажаюць духоўна-культурную спадчыну. Таму ідэя яднання блізкая і зразумелая кожнаму, наша моцная дружба мае глыбокія карані і даўнія традыцыі.

Унутрысаюзныя адносіны паміж дзвюма краінамі дазваляюць развіваць палітычныя, эканамічныя, навуковыя і культурныя сувязі. На новы ўзровень выйшла партнёрства па абмене інавацыйнымі тэхналогіямі. На міжнароднай арэне Беларусь і Расія таксама выступаюць з адзінай пазіцыяй, сумесна ўмацоўваючы абароназдольнасць і бяспеку Саюзнай дзяржавы. Разам з усімі ганцаўчане таксама ўносяць свой уклад ва ўмацаванне двухбаковых сувязей, развіваюць эканамічныя, сацыяльна-культурныя кантакты з расійскімі рэгіёнамі.

Сардэчна віншуем усіх жыхароў раёна са святам, жадаем дабра, шчасця, здароўя і дабрабыту ў сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Лукашенко: Беларусь делает максимум для мира на Украине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика