Кіроўца грузавіка пад Шчучынам працаваў з пяціразовым перавышэннем алкаголю
01.04.2019 18:34
—
Разное
БЕЛТА
У Шчучынскім раёне інспектары ДАІ адхілілі ад працы кіроўцу грузавіка з пяціразовым перавышэннем алкаголю. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавялі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Удзень 31 сакавіка каля вёскі Баяры Жалудоцкія даішнікі спынілі МАЗ. Грузавік вазіў арганічныя ўгнаенні з фермы на палі. У даішнікаў выклікаў сумненні стан кіроўцы. Медагляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме мужчыны ў пяць разоў перавышае гранічна дапушчальнае значэнне.
Кіроўца заявіў, што выпіў гарэлкі незадоўга да затрымання.