У адным з цэхаў МТЗ адбыўся пажар (фота)
01.04.2019 17:09
—
Разное
minsk.mchs.gov.by
1 красавіка ў 12:08 мінскім ратавальнікам паведамілі пра загаранне ў сушыльнай камеры аднаго з цэхаў на ААТ "МТЗ" па вуліцы Даўгабродскай, 29.
Як паведамляе прэс-служба МНС, да прыбыцця ратавальнікаў цэх афарбоўкі і аздаблення трактароў быў задымлены.
Супрацоўнікі МНС выявілі, што ў цэху загарэліся змазачныя матэрыялы у вентыляцыйным корабе сушыльнай камеры на плошчы 20 квадратных метраў.
Агонь быў ліквідаваны ў 12:52. Пацярпелых пры здарэнні няма, эвакуацыя людзей не спатрэбілася. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не спыняўся.
Мяркуецца, што прычынай пажару быў аварыйны рэжым працы рэцыркуляцйнай помпы вентылятара падачы паветра ў сушыльную камеру.