В Пружанском парке прогулялась свинья... Дикая

Источник материала:  
01.04.2019 15:44 — Разное

Незвычайны госць з’явіўся днямі ў пружанскім парку. Ужо які дзень запар яго назіраюць у розных кропках і ваколіцах палацыкавай сядзібы.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64842.php

В Пружанском парке прогулялась свинья... Дикая

Малады дзік нахабна прыходзіць і шукае ежу пасярод дня вакол стадыёну, аднапавярховага флігелю і старой сцэны. Жыхары вуліцы Паркавай неаднаразова назіралі ягоную дзейнасць і чулі віскі. Кабан смела прахаджваецца ўздоўж паркавага плоту, рые пад дрэвамі і грэецца на сонейку.

А сёння раніцой кабан зусім «страціў страх» і вольна паходжваў каля палацыка. Нашаму супрацоўніку ўдалося недалёка падыйсці да дзіка, які зусім не цураўся кантактавання. Можа ён хатні і проста збег? Але можна зрабіць выснову, і што жывёла ашалела, хоць ніякай агрэсіі яна не праявіла. 

Пачакаем, як пракаментуюць з’яву спецыялісты-біёлагі. Хіба наступнымі будуць зубры?


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news64842.php

В Пружанском парке прогулялась свинья... Дикая

Фота Сяргея Рабчука.

←Брэстаўчанка загінула пад коламі аўто

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика