Гурт Akute выпусціў першы электронны альбом. Гэта космас

Источник материала:  
01.04.2019 15:15 — Разное
Гурт Akute выпусціў першы электронны альбом. Гэта космас
Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Вядомыя беларускія рокеры з Магілёва, Akute, пасля амаль трох гадоў цішыні зрабілі доўгачаканы рэліз. І адначасова самы радыкальны па сваім гучанні. Новы лонгплэй, які стаў пятым для гурта, завецца досыць лаканічна “V”.

Першым намёкам на новую стылістыку стаў рэліз трэка “Кома”, у якім прысутнічалі нават элементы хіп-хопа. Цяпер поўная змена курса ўжо дакладна здарылася. Пачуць гітары на альбоме можна толькі ў моцнай апрацоўцы, тое ж тычыцца і вакала Стаса Мытніка — ён моцна апрацаваны.

Прызвычаіцца да новага стылю Akute цяжка, бо ўключаючы кожны наступны трэк не разумееш, чаго чакаць. Але трэба толькі ўслухацца, як тая самая магія меланхалачнасці гурта даганяе і дае зразумець, што ўсё засталося на сваіх месцах. Так, няма рыфаў, няма драйву. Затое, цяпер гэта ўжо стоадсоткавы космас і поўнае пагружэнне ў яго. Тое, чаго варта было чакаць.

←Литовцы сняли документальный фильм об архитектуре Минска. С субтитрами на мове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика