Стагоддзе пражыць – не поле перайсці

Источник материала:  
01.04.2019 — Разное

Сваю сотую вясну сустрэла нядаўна жыхарка Марозавіч.

Стагоддзе пражыць – не поле перайсці

Ніна Паўлаўна Церахава нарадзілася ў далёкім 1919-м у вёсцы Негаўка. За цэлы век усяго было ў яе жыцці – і гора, і радасць. Было і каханне, і шлюб, у якім нарадзілася пяцёра дзетак. Жылі дружна: муж Міхаіл працаваў цесляром, а Ніна выхоўвала дзяцей, даглядала гаспадарку. А яшчэ яна, па ўспамінах дачкі Соф’і, была вельмі рухавай, вясёлай жанчынай:
– Маці запрашалі спяваць на ўсе святы, – расказала Соф’я, –нават у Негаўскім хоры яна была салісткай.
Мужа не стала 31 год таму назад, перажыла Ніна Паўлаўна і двух сваіх дзяцей. Ужо 16 год як яна жыве разам са сваёй дачкой Соф’яй Міхайлаўнай, акружаная любоўю, штодзённай увагай і клопатам. Галоўнае багацце Ніны Паўлаўны, акрамя, зразумела, гадоў, – яе сям’я: дзеці, 9 унукаў і 11 праўнукаў.
Павіншаваць Ніну Паўлаўну з векавым юбілеем, уручыць кветкі і новы пашпарт прыехалі з аддзялення па міграцыі і грамадзянству аддзела ўнутраных спраў Буда-Кашалёўскага райвыканкама і Марозавіцкага сельвыканкама.
Аксана ДАШКЕВІЧ
Фота аўтара

←Пинск присоединился к акции «Час земли-2019»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика