Надзённыя пытанні

Источник материала:  
01.04.2019 — Разное

Падчас сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з грамадскасцю ўзнімаліся разнастайныя пытанні. Сярод іх — павышэнне дабрабыту насельніцтва, развіццё невялікіх населеных пунктаў, аб нацыянальнай ідэі… Сваю думку выказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Галіна Чыстап’ян:
— У “Вялікай размове з Прэзідэнтам” кіраўнік дзяржавы крануўся тэмы павышэння дабрабыту насельніцтва. Ён падкрэсліў, што нам, людзям, трэба самім больш варушыцца, каб забяспечыць сабе годнае жыццё, а не сядзець у чаканні, калі нас забяспечыць дзяржава. І, канечне, так і павінна быць, як адзначыў Прэзідэнт, што за пяцьдзясят працэнтаў нашага даб­рабыту адказвае ён, а на астатнія пяцьдзясят мы павінны зарабіць самі. Што тычыцца пытання развіцця невялікіх населеных пунктаў – гэта прыемна. З’явілася надзея, што і на нашу родную Крычаўшчыну, магчыма, таксама звернуць увагу і акажуць дапамогу ў развіцці. Бо, як стала зразумела, Прэзідэнта непакояць пытанні па занятасці, працаўладкаванні і даходах насельніц­тва менавіта ў такіх населеных пунктах, як і наш. І я спадзяюся, што і нашаму раёну будзе аказвацца дапамога ў гэтых пытаннях, бо мы таксама хочам, каб нашы дзеці жылі на сваёй малой радзіме, маглі знайсці сабе работу з годнай зарплатай на прадпрыемствах нашага горада, каб для павышэння дабрабыту нашай Крычаўшчыны адкрываліся новыя вытворчасці і людзі маглі займацца прадпрымальніцтвам тут, у сябе дома. Кранаючыся тэмы нацыянальнай ідэі, кіраўнік дзяржавы нагадаў нам усім яшчэ раз, што ў нас ёсць свае захады. У прыватнасці, размова ішла пра акцыю “Беларусь помніць”, якая з’явілася яшчэ раней за расійскі “Бессмертный полк”. Напярэдадні святкавання Дня Перамогі гэты напамін, я думаю, вельмі актуальны для нас, жыхароў Беларусі, гэта значыць, і для мяне, і для ўсіх жыхароў майго горада. Гераічнае ваеннае мінулае нашага роднага краю і тыя людзі, якія абаранялі Крычаў, а потым вызвалялі наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, не павінны быць забытыя нашчадкамі. Вельмі правільна адзначана, што праз святкаванне гэтай даты прывіваюцца патрыятызм і дзяржаўнасць маладому пакаленню. Яшчэ кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба больш актыўна ўцягваць нашу моладзь у правядзенне новых форм, да прыкладу, флэшмобы. Вельмі хацелася б, каб нашы маладыя людзі актыўна бралі ўдзел у праводзімых у нашым горадзе мерапрыемствах, наведвалі культурныя ўстановы. Толькі там яны здолеюць атрымаць якасную і дакладую інфармацыю, правесці з карысцю час, узбагаціцца культурна і духоўна шляхам далучэння да культурных каштоўнасцей нашай малой радзімы.

←В Беларуси вступил в силу указ, легализующий онлайн-казино

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика