Працягваецца пошук "тэрарыста", які паведаміў пра бомбы ў Мінску
sk.gov.by
У Мінску працягваецца пошук "тэрарыста". У нядзелю невядомы паведаміў пра выбуховыя прыстасаванні, закладзеныя на чыгуначным вакзале і ў двух гандлёвых цэнтрах — "Галілеа" і "Замку". Была праведзена эвакуацыя людзей, у тым ліку і з цэнтральнага аўтавакзала. Сапёры нічога падазронага там не знайшлі, і дзейнасць вакзалаў і гандлёвых цэнтраў была адноўлена.
Прэс-служба Следчага камітэта інфармуе, што каля 13-й гадзіны 31 сакавіка паведамленне прыйшло на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі ў Магілёве. Яго супрацоўнікі адразу ж звярнуліся ў міліцыю. Па факце загадзя ілжывага паведамлення пра небяспеку распачалі крымінальную справу. Ідзе пошук зламысніка, якому пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Адзначаецца, што здарэнне ў нядзелю стала 12-м выпадкам ілжэмініравання ў 2019 годзе.