Узнагароджанні

Источник материала:  
28.03.2019 — Разное
Узнагароджанні

І. І. Савіцкая і Л. В. Паляк

22 сакавіка падчас пасяджэння раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта майстру па вёсцы камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання» Ларысе Васільеўне Паляк за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана начальнік фінансавага аддзела Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Ірына Іванаўна Савіцкая за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне фінансавай сістэмы раёна.

Алена АНАНІЧ.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика