Два страўсы, якія збеглі пад Асіповічамі, да гэтага часу не знойдзеныя

Источник материала:  
28.03.2019 11:32 — Разное
Два страўсы, якія збеглі пад Асіповічамі, да гэтага часу не знойдзеныя
Так выглядаюць эму, якія збеглі. Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Два страусы, якія збеглі з вальера пад Асіповічамі, да гэтага часу не знойдзеныя. Экзатычныя птушкі збеглі падчас пажару, які адбыўся рана раніцай 27 сакавіка ў вальеры ў вёсцы Майсеевічы. Там цалкам згарэў птушнік, які належыць прадпрыемству "Ахова прыроды". Яго супрацоўнікі лечаць параненых птушак, якіх туды звозяць з усёй Беларусі.

У пажары загінулі белы бусел і палявая лунь — драпежная птушка сямейства ястрабіных. Іншых птушак з вальера — 9 белых буслоў і 4 эму — удалося выратаваць. Два з чатырох эму у мітусні збеглі з тэрыторыі "Птушынага двара" і ўжо больш за суткі застаюцца на волі.

Дырэктар ЧПУ "Ахова прыроды" Жанна Сашчанка просіць дапамагчы ў пошуках эму.

←Что нужно знать  о туберкулезе?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика