Стане больш цёпла, амаль без ападкаў

Источник материала:  
28.03.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Часовае пахаладанне, якое прыйшло на тэрыторыю Нясвіжскага раёна на гэтым тыдні, складзе свае паўнамоцтвы ўжо ў пятніцу: тэмпература павысіцца, ападкаў амаль не прагназуецца, але даволі моцны вецер захаваецца.

Сёння, 28 сакавіка, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, ападкаў спецыялісты не прагназуюць. Вецер — заходні, неістотны. Удзень паветра прагрэецца да +3…+6 °С, ноччу — 1…2 градусаў цяпла.

Стане больш цёпла, амаль без ападкаў

У пятніцу, 29 сакавіка, у асноўным будзе пахмурна, з невялікімі праясненнямі, без ападкаў. Паўночна-заходні вецер дасягне 7 — 9 метраў за секунду, парывы — да 15. Дзённая тэмпература складзе 8…11 градусаў вышэй за нуль, уначы — 6…8 са знакам “+”.

Субота, 30 сакавіка, па дадзеных спецыялістаў, стане больш яснай, але воблачнасць таксама захаваецца. Захаваецца і напрамак ветру, паказчык яго дасягне 6 — 8 м/с, з парывамі да 12. Удзень — +10…+14 °С, ноччу — 7…8 цяпла.

У нядзелю, 31 сакавіка, у асноўным будзе воблачнае надвор’е, у другой палове дня магчымы невялікі дождж. Вецер — заходні — 5 — 7 м/с. Удзень — 12…13 градусаў цяпла, уначы — 4…6 са знакам “+”.

Панядзелак, верагодней за ўсё, стане менш цёплым: удзень чакаецца ўсяго +6…+8 °С, уначы — 0…+1. Надвор’е — пахмурнае з праясненнямі, ападкаў не прагназуецца. Вецер — паўночны — 5 — 7 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Лукашенко увольняет за отсталость колхозов, а в Минске Румас оценивает инновационность экономики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика